ГО́МЕЛЬСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т імя П.В.Сухога. Засн. ў Гомелі ў 1981 на базе філіяла Бел.політэхн. ін-та. 27.6.1995 прысвоена імя П.В.Сухога. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: машынабудаўнічы, аўтаматыкі і электрамеханікі, механіка-тэхналагічны, завочны, даінстытуцкай падрыхтоўкі. Аспірантура з 1994. Навучанне дзённае і завочнае. Мае музей гісторыі ін-та.